арышта́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Уст. Жан. да арыштант.
арышта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Уст.
1. Які мае адносіны да арыштанта. Арыштанцкі халат. Арыштанцкія роты, камеры.
2. у знач. наз. арышта́нцкая, ‑ай, ж. Памяшканне для кароткачасовага ўтрымання арыштантаў. Сядзець у арыштанцкай.
а́рыштны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арышту (у 1 знач.).
арышто́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да арыштоўваць.
арышто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да арыштаваць.
а́рыя, ‑і, ж.
1. Вакальны твор для аднаго голасу (звычайна састаўная частка оперы, араторыі і пад.).
2. Інструментальная музычная п’еса пеўчага характару.
[Іт. aria.]
арэа́л, ‑а, м.
Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога‑н. прадмета, з’явы. Арэал распаўсюджання пшаніцы.
[Ад лац. area — плошча, прастора.]
арэапа́г, ‑а, м.
Вышэйшы орган судовай і палітычнай улады ў Старажытных Афінах. // перан. Сход аўтарытэтных асоб для рашэння якіх‑н. пытанняў.
[Грэч. Áreios págos — узгорак бога вайны Арэса ў Старажытных Афінах.]
арэ́лі, ‑яў; адз. няма.
Збудаванне, на якім гушкаюцца для забавы; гушкалка. На дубе вісяць арэлі — пяньковая вяроўка, заматаная канцамі за самы тоўсты сук. Сачанка.
арэ́на, ‑ы, ж.
1. Пакрытая пяском ці апілкамі круглая пляцоўка пасярэдзіне цырка, на якой паказваюцца цыркавыя нумар. У цырку Вараны быў у жанглёра... У волкі аўса, не знаў на працы зморы: Па крузе толькі ён арэну абягаў. Корбан. // перан.; чаго. Месца, дзе адбываецца што‑н. Зямля Беларусі не раз была арэнай жорсткіх бітваў, не адна варожая зграя палягла.. пад ударамі з’яднаных сіл рускіх, беларусаў, украінцаў. Хромчанка.
2. перан.; чаго або якая. Ніва, галіна дзейнасці. Літаратурная арэна. Арэна інтэлектуальнай дзейнасці. Арэна барацьбы. Працоўная арэна. Шахматная арэна. □ Незвычайна шырокая і разнастайная ў сучасных умовах дзейнасць нашай партыі на міжнародны арэне. Брэжнеў.
[Лац. arena — пясок.]