ары́йцы, ‑аў; адз. арыец, арыйца, м.; арыйка, ‑і, ДМ арыйцы; мн. арыйкі, арыек; ж.
1. Народы і плямёны, што гаварылі на індаіранскіх мовах, у адрозненне ад суседніх заваяваных імі народаў. У буржуазнай этнаграфіі і антрапалогіі — назва індыйцаў, іранцаў і іншых народаў, якія гавораць на мовах усходняй групы індаеўрапейскіх моў, перанесена пазней на ўсе народы, якія размаўляюць на індаеўрапейскіх мовах.
2. У расісцкай нямецкай літаратуры — прадстаўнік «вышэйшай», нямецкай расы.
[Ад санскр. arya — высакароднага.]
ары́к, ‑а, м.
У Сярэдняй Азіі — абвадняльная канава.
[Цюрк.]
арыстакра́т, ‑а, М ‑раце, м.
Той, хто належыць да арыстакратыі (у 1 знач.).
арыстакра́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да арыстакрат.
арыстакраты́зм, ‑у, м.
Уласцівая арыстакратам манера паводзін, знешняя вытанчанасць.
арыстакраты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць арыстакратычнага.
арыстакраты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да арыстакратыі (у 1 знач.). Арыстакратычная сям’я. Арыстакратычны ліцэй.
2. Уласцівы арыстакрату; вытанчаны. Арыстакратычныя манеры. Арыстакратычнае паходжанне.
3. Які характарызуецца пануючай роляй арыстакратыі. Арыстакратычны спосаб праўлення.
арыстакра́тыя, ‑і, ж.
1. У класавым грамадстве — вышэйшае саслоўе, прывілеяваны слой пануючага класа, радавая знаць. Зямельная арыстакратыя. □ [Пан Яндрыхоўскі:] У тую залу, якая бачыла цвет польскай арыстакратыі,.. [Дрыль] пусціў чараду мужыцкіх дзяцей. Крапіва. // Прывілеяваная частка якога‑н. класа або якой‑н. сацыяльнай групы. Фінансавая арыстакратыя. □ Пасля набажэнства радавітая шляхта, паны абшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза Пацейкоўскага на «шклянку гарбаты». Колас.
2. Гіст. Форма дзяржаўнага кіравання, пры якой улада знаходзіцца ў руках нешматлікай прывілеяванай групы радавой знаці.
[Грэч. aristokratia — панаванне лепшых.]
арытмі́чны, ‑ая, ‑ае.
З парушаным рытмам, нерытмічны; проціл. рытмічны.
[Ад грэч. адмоўя «a» і rythmos — рытм.]