Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архімандры́т, ‑а, М ‑рыце, м.

Вышэйшае духоўнае званне для манахаў, тытул ігумена, а таксама асоба, якая носіць гэта званне.

[Грэч. archi — галоўны і mandra — манастыр.]

архімандры́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архімандрыта.

архіпа́стыр, ‑а, м.

Старадаўняе пачцівае званне вышэйшых чыноў духавенства: епіскапа, мітрапаліта, патрыярха; старшы пастыр.

архіпа́стырскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да архіпастыра.

архіпела́г, ‑а, м.

Група марскіх астравоў, якія блізка ляжаць адзін каля аднаго.

[Грэч. archipelagos.]

архірэ́й, ‑я, м.

Агульная, неафіцыйная назва для епіскапа, архіепіскапа, мітрапаліта.

[Ад грэч. archieréus.]

архірэ́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да архірэя. Архірэйская служба.

архітра́ў, ‑трава, м.

Спец. Галоўная бэлька, ніжняя частка антаблемента.

[Фр. architrave.]

архітэктані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да архітэктонікі. // Які адпавядае архітэктоніцы.

архітэ́ктар, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне архітэктуры; дойлід.