архівазна́ўства, ‑а,
Навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае тэорыю, методыку, гісторыю і арганізацыю архіўнай справы.
архівазна́ўства, ‑а,
Навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае тэорыю, методыку, гісторыю і арганізацыю архіўнай справы.
архіва́рыус, ‑а,
Супрацоўнік архіва, хавальнік фондаў.
архівасхо́вішча, ‑а,
Памяшканне, дзе захоўваецца архіўны матэрыял.
архіві́ст, ‑а,
Спецыяліст па архіўнай справе.
архі́дныя, ‑ых.
Сямейства аднадольных шматгадовых травяністых раслін, да якіх адносяцца архідэі, ятрышнік і пад.
архідыя́кан, ‑а,
Старшы дыякан пры мітрапаліце.
архідэ́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да архідэі.
архідэ́я, ‑і,
Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства архідных з духмянымі кветкамі дзівоснай формы і разнастайнай афарбоўкі.
[Ад грэч. orchidion — ядро, ядзерца.]
архіепі́скап, ‑а,
Духоўнае званне, сярэдняе паміж епіскапам і мітрапалітам, а таксама асоба, якая носіць гэты тытул; старшы епіскан; архібіскуп.
[Грэч. archieposkopos.]
архіепі́скапскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да архіепіскапа.