Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

археагра́фія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая займаецца збіраннем, апісаннем і распрацоўкай метадаў публікацыі пісьмовых помнікаў мінулага і падрыхтоўкай іх да выдання.

[Ад грэч. archaios — старажытны і grapho — пішу.]

археалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да археалогіі. Археалагічныя раскопкі. Археалагічная экспедыцыя.

археало́гія, ‑і, ж.

Гістарычная навука, якая вывучае быт і культуру старажытных народаў па матэрыяльных помніках, што дайшлі да нас.

[Грэч. archaiologia — апавяданне пра даўніну.]

архе́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: архейская эра гл. эра.

[Ад грэч. archaios — старажытны.]

архео́граф, ‑а, м.

Вучоны, спецыяліст па археаграфіі.

архео́лаг, ‑а, м.

Вучоны, спецыяліст па археалогіі.

археты́п, ‑а, м.

1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій. // Першы адбітак друкаванага выдання.

2. Спец. Старажытнейшая, першапачатковая форма слова.

[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]

архі...,

1. Прыстаўка са значэннем вышэйшай і найвышэйшай ступені прыкметы, якая названа ў другой частцы слова, напрыклад: архіасцярожны, архінебяспечны, архіхутка, архіправільна, архіапартуністычны, архімодны.

2. Першая частка складаных слоў, якая абазначае старшынствы праваслаўных і каталіцкіх царкоўных званняў: архіепіскап, архімандрыт, архірэй.

[Грэч. archi.]

архібі́скуп, ‑а, м.

Тое, што і архіепіскап.

архібі́скупскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архібіскупа.