Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

архаі́ст, ‑а, М ‑сне, м.

Той, хто прытрымліваецца старадаўніх форм у літаратурнай або мастацкай творчасці.

архаісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які пераймае старадаўнія формы (пра творы літаратуры, мастацтва).

архаі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць архаічнага.

архаі́чны, ‑ая, ‑ае.

Старажытны, старадаўні. // Устарэлы, такі, што цяпер не ўжываецца. Архаічнае слова. Архаічны выраз.

[Грэч. archaios — старажытны.]

архалу́к, ‑а, м.

Адзенне, якое выйшла з ужытку, род кароткага кафтана, пашытага з каляровай шарсцяной або шаўковай тканіны са зборкай у таліі.

арха́нгел, ‑а, м.

У хрысціянскай рэлігіі — анёл вышэйшага рангу. Можна, скажам, давесці, што Пятрусь Маргун падобен з твару да архангела Міхаіла, што я — не я і хата не мая. Колас.

[Ад грэч. archē — пачатак, улада і aggelos — анёл.]

арха́нгельскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да архангела.

арха́р, ‑а, м.

Дзікі горны баран, які водзіцца ў гарах Цэнтральнай Азіі.

арха́равец, ‑раўца, м.

Разм. лаянк. Буян, свавольнік; абадранец, валацуга.

[Ад уласнага імя маскоўскага обер-паліцмайстра і губернатара ў канцы 18 ст. Архарава.]

археаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне, да археаграфіі. Археаграфічная камісія.