камандзі́рства, ‑а, н.
Дзейнасць і пасада камандзіра. За працяглы час камандзірства .. [Карпенка] узяў сабе за правіла: усё няпэўнае ўтойваць. Быкаў.
кама́ндны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да каманды (у 1, 3 знач.). Каманднае першынство. Камандны залік.
2. Які мае адносіны да камандавання (у 2 знач.); камандзірскі. Камандныя пасады. Камандныя кадры. Камандны састаў.
камандо́р, ‑а, м.
1. Вышэйшае званне ў рыцарскім ордэне. // Асоба, якая мае гэта званне.
2. Уст. Начальнік атрада суднаў без адміральскага чыну. Камандор эскадры.
3. Званне старшыні яхт-клуба. // Асоба, якая мае гэта званне (у некаторых краінах Заходняй Еўропы, у ЗША і ў СССР да 1926 г.). // Кіраўнік конных, лыжных, аўтамабільных і пад. спаборніцтваў.
[Фр. commandeur.]
камандо́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да камандора, належыць яму. Камандорскі значок.
кама́ндуючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер ад камандаваць.
2. у знач. наз. кама́ндуючы, ‑ага, м. Начальнік буйнога вайсковага злучэння. Камандуючы арміяй. Камандуючы фронтам.
3. Дзеепрысл. незак. ад камандаваць.
камані́шнік, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая лекавая расліна сямейства варсянкавых з сіне-фіялетавымі або блакітна-бэзавымі кветкамі.
кама́р, ‑а, м.
Маленькае двухкрылае насякомае-крывасмок з тонкім прадаўгаватым цельцам і доўгім хабатком. Гулі і неміласэрна кусаліся камары. Бядуля.
•••
З камара — невялікі.
І камара не заб’е гл. забіць.
Камар носа не падточыць (не падаткне, не падсуне) — вельмі добра, так, што не падкапаешся, не прыдзярэшся.
камары́лля, ‑і, ж.
Кніжн. Група прыдворных, якая ўплывае сваімі інтрыгамі на дзяржаўныя справы ў карыслівых мэтах. Інтрыгі камарыллі.
[Ісп. camarilla.]