арганіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да арганізатара. Арганізатарскі талент. Арганізатарскія здольнасці. // Накіраваны на арганізацыю чаго‑н. Арганізатарская дзейнасць. □ Мы павінны паставіць справу так, каб праверка выканання арганічна спалучалася з жывой арганізатарскай работай. Машэраў.
арганізацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да арганізацыі (у 1 знач.). Арганізацыйны камітэт. Арганізацыйная работа. Арганізацыйны вопыт. Ідэйнае і арганізацыйнае згуртаванне партыі, Арганізацыйны канфлікт. Арганізацыйныя формы.
арганіза́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арганізаваць, арганізавацца.
2. Аб’яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з’яднаных агульнай праграмай дзеяння; дзяржаўная, партыйная ці грамадская ўстанова. Нізавая партыйная арганізацыя. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Спартыўная арганізацыя. Будаўнічая арганізацыя.
3. Будова чаго‑н., лад. Сацыялістычная арганізацыя сельскай гаспадаркі. Саветы — сацыялістычная форма палітычнай арганізацыі.
4. Фізічная ці псіхафізічная будова асобнага арганізма.
[Фр. organisation.]
аргані́зм, ‑а, м.
1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм.
2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога‑н. чалавека. Толькі моцны, загартаваны арганізм мог вытрымаць такія жорсткія выпрабаванні. Паслядовіч.
3. перан. Тое, што нагадвае сабой складанае арганізаванае адзінства. Грамадскі арганізм. Партыйны арганізм. Тэатр нагадвае сабой грандыёзны мастацкі арганізм. □ Моладзь вучылася ў дарослых, а гімназія нагадвала маладую клетачку ў складаным арганізме рэвалюцыйна-вызваленчага руху. У. Калеснік. Магутных артэрыяў свежую кроў Па ўсім арганізме краіны Няспынна нясе цягніковы строй Скрозь буры, завеі і стыні! Лявонны.
[Лац. organismus.]
арганізо́ўвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да арганізавацца.
2. Зал. да арганізоўваць.
арганізо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да арганізаваць.
арганізу́ючы, ‑ая, ‑ае.
Які выконвае функцыю арганізатара. Арганізуючая роля партыі.
арга́нік, ‑а, м.
Разм. Спецыяліст у галіне арганічнай хіміі.
арга́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Разм.
1. Арганічная хімія.
2. Арганічныя ўгнаенні.
аргані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Музыкант, які іграе на арганах.