Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

трып, ‑у, м.

Шарсцяная варсістая тканіна, шарсцяны аксаміт.

[Фр. tripe.]

тры́павы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трыпу, зроблены з трыпу. Трыпавы картуз. Трыпавая абіўка.

тры́пер, ‑у. м.

Тое, што і ганарэя.

[Ням. Tripper.]

тры́перны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трыперу.

трыпла́н, ‑а, м.

Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над другой.

[Фр. triplan.]

тры́плекс, ‑у, м.

1. Склеенае трохслойнае безасколачнае шкло, пракладкай у якім з’яўляецца слой празрыстай пластмасы.

2. Назва розных канструкцый, саставаў, працэсаў, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.

[Ад лац. triplex — трайны.]

трыпле́т, ‑а, М ‑плоце, м.

1. Назва розных сістэм, устройстваў і пад., якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак.

2. Трэці экземпляр якой‑н. рэчы (звычайна рэдкай).

3. У більярдзе — удар, пры якім шар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, потым ад другога борта.

[Ад фр. tripler — утройваць.]

трыпсі́н, ‑у, м.

Фермент соку падстраўнікавай залозы, які ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.

[Ад грэч. thrypsis — размолванне.]

трыпу́тнік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.

тры́пціх, ‑а, м.

1. Кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў і пад., аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам. Разважаючы над гэтым, я прызнаўся Міхасю Андрэевічу, што лічыў яго карціны «Пакаранне», «Рабочыя» і «Хлеб» трыпціхам. Зуёнак. // Паэтычны твор з трох вершаў, урыўкаў і пад., аб’яднаных агульнай задумай.

2. Складаны абраз ​1, які мае тры створкі.

[Грэч. triptychos — трайвы.]