Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

труба́, ‑ы; мн. трубы, труб; ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары, дыму і пад. Водаправодная труба. Каналізацыйная труба. Трубы цэнтральнага ацяплення. □ Яе чуваць было характэрнага гудзення станкоў, пракураная труба кацельнай не дыміла. Лынькоў. // Аптычны прыбор або частка яго такой формы. Труба тэлескопа. // Апарат для перадачы распараджэнняў у машыннае аддзяленне судна.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы. Сола для трубы з аркестрам. □ Заўсёды, у любую часіну, Як клікалі трубы ў паход, Сцяной уставаў за Айчыну Твой мужны, бясстрашны народ. Матэвушаў. // Дудка з раструбам, звычайна з бяросты. І вярталіся з пашы Каровы з лагодным рыканнем Пад вячэрнюю песню Берасцянай трубы. Панчанка. Хлопец сядае пад дрэўца, выцягвае з кайстры берасцяную трубу, падносіць да губ. Гамолка. // Раструб (грамафона, рэпрадуктара і пад.). Грамафонная труба.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі. Еўстахіева труба (злучае поласць вуха з глоткай). Матачная (фалопіева) труба (тое, што і яйцавод).

4. У мове паляўнічых — хвост лісы.

5. у знач. прысл. трубой (‑ою). Прама ўверх, вертыкальна. Задраўшы ўгору хвост трубою, Сама давольная сабою, Снуецца Такса між кустамі. Колас. — Як на тарфянішчы жыты? — Ўсталі, брат, трубою. Броўка.

6. у знач. прысл. трубой (‑ою). Раструбам. Скласці далоні трубой.

7. безас. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Гібель, пагібель. Вядзьмар за дапамогаю — да чорта, да самага д’ябла: — Ратуй! Інакш — труба! Мая ўлада ўжо аслабла, Мне не па сілах барацьба... Валасевіч.

•••

Аэрадынамічная труба — лабараторная ўстаноўка, якая стварае моцную плынь паветра для эксперыментальнага вывучэння з’яў, што вынікаюць пры абцяканні цвёрдых цел паветрам.

Дымагарныя трубы — трубы ўнутры паравога катла, па якіх праходзяць газы з топкі і саграваюць ваду.

Маставая труба — збудаванне, якое прапускае ваду пад дарогай або насыпам.

Падзорная труба — аптычны прыбор для наглядання на далёкай адлегласці.

Вылецець у трубу — разарыцца ўшчэнт.

Ерыхонская (іерыхонская) труба — пра вельмі гучны голас; пра чалавека з такім голасам (ад назвы горада Іерыхона).

Прайсці (праз) агонь, ваду і медныя трубы гл. прайсці.

У трубы віцца гл. віцца.

Хвост трубой гл. хвост.

труба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «труба» (у 1 знач.), напрыклад: трубаліцейны, трубапракатны.

трубавалачы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трубавалачэння, прызначаны для трубавалачэння. Трубавалачыльны стан. Трубавалачыльны цэх.

трубавалачы́льшчык, ‑а, м.

Рабочы трубавалачыльнай вытворчасці.

трубавалачэ́нне, ‑я. н.

Спец. Выраб металічных труб валачэннем.

трубаду́р, ‑а, м.

1. Гіст. Сярэдневяковы правансальскі паэт-спявак.

2. перан. Той, хто ўслаўляе што‑н. Трубадур капіталізму.

[Фр. troubadour.]

трубазва́рачны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да зваркі труб; прызначаны для зваркі труб. Трубазварачны стан.

трубакла́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спецыяліст па мураванню заводскіх труб.

трубаліце́йны, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з вырабам труб ліццём. Трубаліцейны завод.

трубанаразны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для наразання труб. Трубанаразны станок.