Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аранжы́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да аранжыраваць.

аранжы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) аранжыроўку. Вялікі рускі кампазітар Глінка гаварыў, што музыку стварае народ, а кампазітары яе толькі аранжыруюць. «Беларусь».

[Ад фр. arranger — прыводзіць у парадак.]

аранжыро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Спец.

1. Апрацоўка якой‑н. мелодыі для выканання на інструменце або для голасу з суправаджэннем музычнага інструмента.

2. Перапрацоўка, прыстасаванне музычнага твора для выканання яго на іншым інструменце або іншым голасам, які прадугледжаны арыгіналам; таксама аблегчанае пералажэнне твора для выканання на тым жа інструменце. Аранжыроўка аркестравага твора для фартэпіяна.

ара́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.

ара́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад араць.

2. у знач. прым. Тое, што і вораны (у 2 знач.).

ара́п, ‑а, м.

Ашуканец, жулік.

•••

Браць на арапа гл. браць.

ара́пнік, ‑а, м.

Кароткі раменны бізун.

арасі́цца, аросіцца; зак.

Пакрыцца расой, кроплямі чаго‑н.: увільготніцца. Па пасцелі.. [Ермалай Трыфанавіч] здагадаўся, што госць зусім не спаў і пайшоў ад яго ноччу ж, бо і прымятая яго нагамі мурава зноў паспела ранкам, арасіцца і падняцца ад зямлі. Галавач.

арасі́ць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што.

1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго‑н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў прасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.

2. Напаіць вільгаццю, увільготніць (глебу, зямлю); штучна значыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.

ара́т, ‑а, М араце, м.

Мангольскі селянін, жывёлавод.