Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

арандава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. арандаваць.

арандава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад арандаваць.

арандава́цца, ‑дуецца; незак.

Зал. да арандаваць.

арандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.

Узяць (браць) у арэнду. Першыя часы побыту дома Лабановіч хадзіў па полі, што яны арандавалі ад скарбу, аглядаў засевы збожжа. Колас. Дзед арандаваў старую сялянскую хатку з гародам для бульбы. Бядуля.

аранда́тар, ‑а, м.

Той, хто арандуе якую‑н. нерухомую маёмасць.

аранда́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арандатара.

аранда́тарства, ‑а, н.

Дзейнасць арандатара.

ара́нжавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае чырвона-жоўтую (адну з сямі асноўных колераў спектра) афарбоўку; падобны да колеру апельсінаў. Аранжавае неба.

[Ад фр. orange — апельсін.]

аранжарэ́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аранжарэі. Аранжарэйныя рамы. Аранжарэйная тэмпература. // Вырашчаны ў аранжарэі. Аранжарэйныя кветкі.

•••

Аранжарэйная расліна гл. расліна.

аранжарэ́я, ‑і, ж.

Цёплае зашклёнае памяшканне для вырошчвання і зімоўкі паўднёвых раслін або для несезоннага атрымання пладоў, гародніны і кветак; цяпліца. Аранжарэі Батанічнага саду. □ Якіх толькі раслін не ўбачыш пад шклянымі дахамі аранжарэй! В. Вольскі.

[Фр. orangerie.]