Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ара́ва, ‑ы, ж.

Разм. Бязладнае, шумнае зборышча, натоўп. Арава хлопцаў вярнулася ў хату. // Вялікая колькасць каго‑н.; мноства. Пабачыўшы Валю, уся арава кінулася наўцёкі. Няхай.

арагаве́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць арагавелага.

арагаве́лы, ‑ая, ‑ае.

Які зацвярдзеў, перайшоў у рагавое ўтварэнне.

арагаве́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. арагавець.

арагаве́ць, ‑ее; зак.

Зацвярдзець, ператварыцца ў рагавую луску (пра вонкавыя слаі скуры).

араграфі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да араграфіі.

арагра́фія, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай геаграфіі, які вывучае рэльеф зямной паверхні.

[Ад грэч. oros — гара і grapho — пішу.]

ара́к, ‑у, м.

Моцны спіртны папітак, які гатуюць з соку какосавай, фінікавай пальмы або з рысу.

[Араб. arag — пот.]

ара́кул, ‑а, м.

1. Месца, храм, дзе ў Старажытнай Грэцыі, Рыме і краінах старажытнага Усходу жрацы прарочылі ад імя бога. Дэльфійскі аракул. Дадонскі аракул.

2. Бажаство, якое прарочыць; жрэц, што дае адказы, прароцтвы быццам ад імя бога. // перан. Кніжн. Асоба, чые меркаванні прызнацца бясспрэчнай ісцінай, адкрыццём.

3. Уст. Варажбітная кніга.

[Лац. oraculum.]

аракчэ́евец, ‑чаеўца, м.

Чыноўнік або памешчык, які праводзіў у сваім ведамстве сістэму і прыёмы Аракчэева; дэспат.