Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апяра́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да аперазаць.

апярэ́джанне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. апярэдзіць.

апярэ́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апярэдзіць.

апярэ́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апярэджваць — апярэдзіць.

апярэ́джвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да апярэджваць.

апярэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апярэдзіць.

апярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Рухаючыся ў адным кірунку з кім‑, чым‑н., апынуцца наперадзе; абагнаць. Мартын раптам скідае з сябе павольнасць. Абагнаць Аўгіню, апярэдзіць яе і першым даплыць да забітай качкі! Колас. // Зрабіць што‑н. раней за другога. Лёня ўжо збіраўся, як толькі яны наблізяцца да скрыжавання, пастукаць па брызенце, але яго апярэдзіў Хоміч. Брыль.

2. перан. Дасягнуць лепшых вынікаў у параўнанні з кім‑, чым‑н.; апынуцца наперадзе каго‑, чаго‑н. у якіх‑н. адносінах; перавысіць. Апярэдзіць графік.

апярэ́нне, ‑я, н.

Пер’евае покрыва ў птушак; пер’е. Як пеўнік першым пасля пуху апярэннем, .. Алесь не мог пацешыцца форменнай вопраткай, шэрай з сярэбранымі галунамі. Брыль.

•••

Хваставое апярэнне самалёта — вертыкальныя і гарызантальныя плоскасці на задняй частцы самалёта.

апяча́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апячатаць.

апяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Забараніць доступ да чаго‑н., наклаўшы сургучную пячатку. Апячатаць кватэру. □ [Макаль:] — Я прасядзеў гадзіны паўтары, як дурань, на лесвіцы, а пасля пайшоў дахаты, узяў сургуч, шнурок, медны пятак і апячатаў.. [Чапруковы] дзверы. Рамановіч.