Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абкало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкалаціць.

абкантава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкантаваць.

абкантава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Тое, што і акантаваць.

абканто́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абкантоўваць.

абканто́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абкантаваць.

абканто́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Тое, што і акантоўка.

абка́паны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абка́паць.

абкапа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абкапа́ць.

абка́пацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абка́паць сябе чым‑н.

абкапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Абкружыць сябе землянымі збудаваннямі.

2. Абгарнуцца чым‑н., закопваючыся. Паравік стаіць цішком.. Абкапаўся ён імхом І залез у верас. Свірка.

абка́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абліць каплямі якой‑н. вадкасці; зака́паць. Абкапаць стол чарнілам. □ Кроў з пальца запэцкала ўсю далонь і здорава-такі абкапала яго [Стафанковічаву] вопратку. Чорны.

абкапа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.

Ускапаць зямлю вакол чаго‑н.; капаючы, абгарнуць, абкідаць што‑н. чым‑н. Абкапаць яблыню. Абкапаць палатку канаўкай.

абка́пвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да абкапваць.