чу́тна і чутно́,
1. Прысл. да чутны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Можна чуць. І здаецца, Зязюля даўно адкувала, І не чутна За вокнамі Звону вясны. Грахоўскі. Чамусьці не відаць было часавога, не чутна яго цяжкага кроку. Лынькоў. Ноч застыла. Не чутно ні крокаў, ні галасоў, ні гукаў, нават мароз не трашчыць. Мележ.
3. безас. у знач. вык. Разм. Ёсць звесткі, навіны, паведамленні пра каго‑, што‑н. Прайшла палова чэрвеня, а пра наступленне Чырвонай Арміі нічога пэўнага не было чутно. Машара.
4. у знач. пабочн. Кажуць, як кажуць. [Сушкевічава] жонка, папр[адава]ўшы будынкі, выехала адсюль і жыве, чутно, добра. Кулакоўскі.
чу́тнасць, ‑і, ж.
1. Ступень выразнасці гучання. Добрая чутнасць. Мяжа чутнасці.
2. Магчымасць чуць, слухаць каго‑, што‑н. Чутнасць выбухаў.
чу́тны, ‑ая, ‑ае; чуцён, чутна.
1. Даступны слыху; які ўспрымаецца слыхам. І дзявочы голас звоніць над лясамі: «Будуць у калгасе слаўныя дажынкі, Будуць чутны песні за гарой высокай». Панчанка. Рагочуць мужчыны. Доўга адзін да аднаго бародамі варочаюцца, а тады паасобныя галасы — кожны па-свойму чуцён. Скрыган. А гэта што — ледзь чутны крок? Ці проста шоргнула ігліца? А. Вольскі. // перан. Вядомы. Бедны хлопец Кастусь, Што каленьмі свяціў у апратцы кастравай, Выспеў коласам буйным, а Беларусь Стала чутнай і знанай на свеце дзяржавай. Лужанін.
2. у знач. вык. Чуецца, гучыць. Ледзь чутны ціхі звон Звычайным свежым ранкам, Калі страсае клён З галін сваіх мядзянкі. Астрэйка. У кнізе чутны і рэха гераічнай.. гісторыі Беларусі, і перазвон зброі ў часы рэвалюцыйных выступленняў народных мас. Ярош.
чу́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад чуць 1 (у 1 знач.).
2. у знач. прым. Які ўжо быў пачуты; вядомы. Кожнаму хацелася сказаць, што ён ведаў, і самому пачуць нешта яшчэ новае, нячутае, а можа і чутае, але расказанае нанава, з новымі падрабязнасцямі і меркаваннямі. Крапіва.
3. у знач. наз. чу́тае, ‑ага, н. Тое, што хто‑н. дзе‑н. чуў, пачуў. Едучы ў тралейбусе, Валя зноў у думках перабрала чутае і ўбачанае ў Шарупічаў. Карпаў. Кручынін заўсёды згушчаў фарбы, перабольшваў і завастраў чутае так, што часам цяжка было зразумець, дзе канчаецца праўда і пачынаецца выдумка. С. Александровіч.
•••
Дай бог чутае бачыць гл. даць.
Каб жа чутае бачыць гл. бачыць.
чуфа́, ‑ы, ж.
Адна- або шматгадовая травяністая расліна сямейства асаковых, клубні якой ужываюцца ў харчовай і кандытарскай прамысловасць земляны міндаль.
чу́фканне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чуфкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
чу́фкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і чуфыкаць. У канцы лютага пачынаюць у бярэзніку час ад часу чуфкаць і балбатаць цецерукі. В. Вольскі.
чуфы́канне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чуфыкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
чуфы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Спец. Утвараць характэрны гук «чуф» (пра цецерукоў і пад.). [Бацька] прыманьваў цецерукоў да сябе, чуфыкаючы гэтак жа сама, як і яны. Масарэнка.