двухмо́ўнасць, ‑і,
Тое, што і двухмоўе (у 1 знач.).
двухмо́ўнасць, ‑і,
Тое, што і двухмоўе (у 1 знач.).
двухмо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца дзвюма мовамі.
2. Складзены на дзвюх мовах.
двухно́гі, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека).
двухпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.
З двума паверхамі, у два паверхі.
двухпакаёвы, ‑ая, ‑ае.
З двух пакояў.
двухпала́тны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з дзвюх заканадаўчых палат.
двухпа́лубны, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма палубамі.
двухпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
Толькі з двума пальцамі (па руцэ, назе, лапе).
двухпо́лле, ‑я,
Спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім штогод палавіна ворнай зямлі знаходзіцца пад папарам.
двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм).
2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы.