Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апрэ́снівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апрэсніцца.

2. Зал. да апрэсніваць.

апрэ́сніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і апрасняць.

апрэ́сніцца, ‑ніцца; зак.

Зрабіцца прэсным, ачысціцца ад солей.

апрэ́сніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

Зрабіць прэсным, ачысціць ад солей.

апрэтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Спец. Апрацаваць (апрацоўваць) тканіну, скуру асобымі рэчывамі для надання канчатковага выгляду.

апрэту́ра, ‑ы, ж.

Спец.

1. Апрацоўка тканіны, скуры і пад. асобымі рэчывамі для надання канчатковага выгляду.

2. Лак для скуры.

[Ад фр. apprêter — канчаткова апрацоўваць.]

апрэту́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да апрэтуры.

апсі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Спец. Паўкруглы (радзей шматвугольны) выступ у сцяне хрысціянскіх царкоўных будынкаў; абсіда.

[Ад грэч. apsís (apsídos) — скляпенне.]

аптава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аптаваць.

аптава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак. і незак.

Спец.

1. Выбраць (выбіраць) для сябе тое ці іншае грамадзянства, карыстаючыся правам аптацыі.

2. толькі незак. Зал. да аптаваць.