апо́стальскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да апостала (у 1 знач.).
апо́стальскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да апостала (у 1 знач.).
апо́страф, ‑а,
Надрадковы знак у выглядзе коскі.
[Грэч. apostrophos — звернуты ўбок, назад.]
апо́сум, ‑а,
Невялікая жывёліна з сямейства сумчатых пацукоў, якая водзіцца ў Амерыцы.
апо́ўдні,
Тое, што і апаўдні.
апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае;
апо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
апо́ўзень, ‑зня,
Маса грунту, пароды, якая пад дзеяннем цяжару спаўзае па схіле.
апо́ўзіны, ‑зін;
Звязаныя канцамі бярозавыя ці іншыя дубцы, якія ўскладаюцца на стог для ўмацавання сена.
апо́ўзлы, ‑ая, ‑ае.
Які апоўз, апусціўся.
апо́ўзневы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да апоўзня.