Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пяцідзеся́тнікі, ‑аў; адз. пяцідзесятнік, ‑а, м.; пяцідзесятніца, ‑ы, ж.

Члены пратэстанцкай секты, якая прымыкае да секты баптыстаў.

пяцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да пяцьдзесят. Пяцідзесятыя гады. Пяцідзесятая паралель.

пяцідзесяці...,

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае: 1) які мае пяцьдзесят адзінак таго, што названа ў другой частцы, напрыклад: пяцідзесяціклавішны; 2) які складаецца з пяцідзесяці адзінак або мерай у пяцьдзесят якіх‑н. адзінак, напрыклад: пяцідзесяцідзённы, пяцідзесяцікіламетровы, пяцідзесяцірублёвы.

пяцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы тэрмін.

2. Узростам у пяцьдзесят гадоў. Пяцідзесяцігадовы мужчына. Пяцідзесяцігадовы дуб.

3. Які мае адносіны да пяцідзесяцігоддзя (у 2 знач.).

пяцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у пяцьдзесят гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося пяцьдзесят гадоў таму назад. Пяцідзесяцігоддзе БССР.

пяцідзесяцірублёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвая аблігацыя.

2. Коштам у пяцьдзесят рублёў. Пяцідзесяцірублёвы пярсцёнак.

пяцідзёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Прамежак часу ў пяць дзён. Была ахвота гаварыць і пра тое, колькі і чаго пасеялі.. [калгаснікі] за мінулую пяцідзёнку, і пра спаборніцтва брыгад на веснавой сяўбе, і пра ўсё тое, што робіцца ў калгасе цяпер. Савіцкі.

пяцідзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца пяць дзён. Пяцідзённы адпачынак. Пяцідзённы паход. // Разлічаны на пяць дзён. Пяцідзённае заданне.

пяцізара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае ўстройства для пяці зарадаў. Пяцізарадная вінтоўка.

пяцізна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з пяці знакаў дзесятковай сістэмы лічэння. Пяцізначны лік.