Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пяціку́тнік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і пяцівугольнік.

пяціку́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пяцівугольны. Чырвонаармейскай зоркі не было, ад яе застаўся толькі зеленаваты след.. Калі [Майка] ўбачыла гэты пяцікутны след, усе яе страхі канчаткова рассеяліся. Лынькоў.

пяціліне́йны, ‑ая, ‑ае.

Дыяметрам у пяць ліній (пра шкло для газавай лямпы). Пяцілінейнае шкло. // Які мае шкло такога памеру (пра газавую лямпу). Пяцілінейная лямпа.

пяціме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца пяць месяцаў. Пяцімесячнае падарожжа.

2. Узростам у пяць месяцаў. Пяцімесячнае дзіця.

пяціміну́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Разм. Сход, нарада, якая працягваецца кароткі час. Урачэбная пяцімінутка. □ На ранішняй пяцімінутцы, на якой прысутнічала шмат партызан, зачыталі загад камандавання атрада. Сіняўскі.

пяціміну́тны, ‑ая, ‑ае.

Які прадаўжаецца пяць мінут; вельмі кароткі. Пяцімінутны перапынак.

пяці́на, ‑ы, ж.

Гіст. Адзін з пяці адміністрацыйных раёнаў, на якія падзялялася Ноўгарадская зямля ў канцы 15 стагоддзя.

пяціпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць паверхаў. Пяціпавярховы дом.

пяціпа́льцы, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць пальцаў. Пяціпальцыя канечнасці.

пяціпласто́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць пластоў. Пяціпластовая фанера.