Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пяціканто́вік, ‑а, м.

Разм. Тое, што і пяціграннік.

пяціканто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і пяцігранны.

пяціканцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць канцоў, вуглоў. Пяціканцовая зорка.

пяцікапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў пяць капеек. Пяцікапеечная манета.

2. Коштам у пяць капеек. Пяцікапеечная булачка.

пяцікла́снік, ‑а, м.

Вучань пятага класа.

пяцікла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да пяцікласнік.

пяцікла́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае пяць класаў. Пяцікласная школа.

2. У аб’ёме пяці класаў. Пяцікласная адукацыя.

пяціко́рпусны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць лемяшоў (пра плуг). Пяцікорпусны плуг.

пяцікра́тны, ‑ая, ‑ае.

Павялічаны ў пяць разоў; пяціразовы. У пяцікратным памеры.

пяціку́пальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае пяць купалаў. Пяцікупальная царква.