Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апладні́ць, апладню, аплодніш, аплодніць.

Зак. да апладняць.

апладня́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць да апладнення.

апладня́льнік, ‑а, м.

Той, хто апладняе.

апладня́цца, ‑яецца; незак.

1. Станавіцца аплодненым. Усё так дзіўна проста! Колькі год Тлумачыла яна [Наста] малым у школе, Як кветка апладняецца. А. Астапенка.

2. Зал. да апладняць.

апладня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.

1. Даваць пачатак развіццю арганізма шляхам зліцця мужчынскай і жаночай палявых клетак.

2. перан. Станавіцца крыніцай творчай сілы. Творчасць рамантыкаў прагрэсіўных апладняў рэвалюцыйна-дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух, які раз-пораз успыхваў у розных частках Еўропы. Навуменка.

апладысме́нты, ‑аў; адз. няма.

Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

[Фр. applaudissements.]

апла́каны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад аплакаць.

апла́каць, аплачу, аплачаш, аплача; зак., каго-што.

Наплакацца з выпадку чыёй‑н. смерці, страты чаго‑н. Тысячы матак аплакалі ўсё: тугу і голад, пакуты і смерць сяброў. Брыль. // перан. Адчуць і выказаць сваё гора, смутак з выпадку якога‑н. няшчасця. Перш чым Максім Багдановіч аплача ў вершы «Слуцкія ткачыхі» трагедыю прыгонных беларускіх дзяўчат.., слуцкія паясы апіша Адам Міцкевіч. Лойка.

апла́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. аплакваць — аплакаць.

апла́квацца, ‑аецца; незак.

Зал. да аплакваць.