Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апе́ць, апяю, апяеш, апяе; апяем, апеяце; зак., каго-што.

Уславіць, адлюстраваць у песнях, вершах. Колькі светлых хвілін, незабыўных спатканняў гэты дзень нам прынёс — не апець песняру. Машара.

апе́чак, ‑чка, м.

Каменны ці гліняны падмурак печы.

апе́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апячы.

•••

Як апечаны — пра вялікую ўзрушанасць чалавека.

апёк, ‑у, м.

1. Пашкоджанне цела агнём, сонцам, радыяцыяй ці чым‑н. іншым гарачым, пякучым. Тэрмічны, хімічны, электрычны апёк. □ [Доктар:] — На твары слядоў ад апёку ўжо і цяпер амаль не відаць. Мележ.

2. Месца на целе, пашкоджанае агнём ці чым‑н. гарачым, пякучым. [Доктар:] — Наш хворы ў цяжкім стане — На твары адны апёкі, На ногі ён скора ўстане, А вось ці залечым шчокі. Нядзведскі.

апіва́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.

Разм. Тое, што і апівала. Ваяводскае начальства.. вырашыла паслаць гэтага апіваку на падножны корм, назначыўшы войтам у нашу гміну. Машара.

апіва́ла, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. Той, хто апіваецца або п’е за кошт іншых.

апіва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да абапіцца.

апіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абапіць.

апілава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад апілаваць.

апілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Апрацаваць што‑н. з краёў або з усіх бакоў пілою ці напільнікам. Апілаваць бярвенне. Апілаваць металічную пласцінку.