Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апаску́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да апаскудзіцца.

2. Зал. да апаскуджваць.

апаску́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апаскудзіць.

апаску́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Зрабіцца брудным, запэцкацца.

2. перан. Сапсавацца; зрабіцца дрэнным, непрыгодным.

апаску́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць брудным, запэцкаць.

2. перан. Зусім сапсаваць; зрабіць дрэнным, непрыгодным.

апа́слівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які дзейнічае, робіць што‑н. з апаскай, асцярожна; засцярожлівы. // Які выяўляе апаску, поўны зацярожлівасці. Апаслівы позірк.

апасро́дкаванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. апасродкаваць.

апасро́дкаваны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апасродкаваць.

2. у знач. прым. Дадзены не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае. Уплыў Міцкевіча па беларускіх паэтаў другой паловы XIX стагоддзя быў апасродкаваны. Лойка.

апасро́дкаваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Кніжн. Паказаць (паказваць) не непасрэдна, а праз каго‑, што‑н. іншае; паслужыць (служыць) перадатачным сродкам.

апасты́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Вельмі надакучыць, апрыкраць; зрабіцца нямілым, невыносным. [Паўліна:] — Апастылела была за хваробу нават сама сабе. Сачанка.

апасты́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які вельмі надакучыў, апрыкраў; зрабіўся нямілым, невыносным. Не бачыць, не чуе нічога [Мар’яна], І свет стаўся ёй апастылы. Колас. Натуральна, што кожны з нас з нецярплівасцю чакаў заканчэння работы Асамблеі, каб хутчэй пазбавіцца ад апастылай атмасферы і дыхнуць свежым паветрам. Лынькоў.