Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

апарасі́цца, апаросіцца; зак.

Нарадзіць парасят.

апара́т, ‑а і ‑у, М ‑раце, м.

1. ‑а. Спецыяльны прыбор для выканання якой‑н. работы. Тэлефонны апарат. Даільны апарат. Фатаграфічны апарат. Тарпедны апарат.

2. ‑у. Сукупнасць органаў, якія выконваюць пэўную функцыю ў арганізме. Зрокавы апарат. Слыхавы апарат. Апарат кровазвароту.

3. ‑у. Сукупнасць дзяржаўных устаноў, якія абслугоўваюць пэўную галіну кіраўніцтва ці гаспадаркі. // Работнікі гэтых устаноў.

•••

Вестыбулярны апарат — орган у хрыбетных жывёлін і чалавека, які з’яўляецца часткай ўнутранага вуха і служыць для каардынацыі рухаў і захавання раўнавагі.

Дыфузійны апарат — апарат для атрымання шляхам дыфузіі каштоўных рэчываў з раздробненай сыравіны.

Касмічны апарат — спецыяльны апарат, прызначаны для палёту ў касмічнай прасторы.

Крытычны апарат — варыянты і заўвагі ў навуковым выданні літаратурнага ці гістарычнага тэксту.

Навуковы апарат — паказальнікі, каментарыі, бібліяграфія і пад. ў навуковым выданні.

[Ад лац. apparatus — абсталяванне.]

апара́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).

2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.

апарату́ра, ‑ы, ж., зб.

Сукупнасць апаратаў для якой‑н. работы. Медыцынская апаратура. Хімічная апаратура. // Абсталяванне лабараторыі, цэха і інш.

апара́тчык, ‑а, м.

Рабочы, які наглядае за работай апаратуры.

апара́тчыца, ‑ы, ж.

Жан. да апаратчык.

апа́рванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апарваць — апарыць.

апа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да апарацца.

апа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да апарыць.

апарня́, ‑і, ж.

Спец. Памяшканне, у якім што‑н. параць з мэтай ачышчэння, размякчэння і інш.