прыкі́даны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прыгадаць.
прыкіда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыкінуцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Сям-там прыкідаліся белыя гімнасцёркі і казённыя раменныя папругі. Колас. Бярэзінка была жоўтая, але сям-там прыкідаліся яшчэ і зялёныя лісточкі. С. Александровіч. Між.. вазоў таўклося процьма дзяўчат і хлопцаў, між якімі рэдкімі адзінкамі прыкідаліся чыноўнікі з блішчастымі цэшкамі. Гартны.
3. Зал. да прыгадаць (у 1 знач.).
прыкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Прыкрыць, накідаўшы зверху чаго‑н. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі. Галавач. [Бацька:] — Я .. [куфэрак] анучамі прыкідаў ды старым рыззём. Чарнышэвіч.
2. Адкідаючы, наблізіць да чаго‑н. Прыкідаць снег да плота.
прыкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
1. Незак. да прыкі́даць.
2. Незак. да прыкінуць.
прыкі́дванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. прыкідваць — прыкі́даць, прыкінуць і прыкідвацца — прыкінуцца (у 1 знач.).
прыкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прыкінуцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пападацца, трапляцца паміж кім‑, чым‑н.; пракідацца. Праўда, зямля там не дужа добрая — ёсць пырнік, свірэпка, растуць васількі, дзе-нідзе прыкідваецца і шча[ўе]. Гроднеў.
3. Зал. да прыкідваць.
•••
Прыкідвацца авечкай — выдаваць сябе за някемлівага, дурнаватага чалавека.
прыкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да прыкі́даць.
2. Незак. да прыкінуць.
прыкі́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкіда́ць (у 2 знач.) — прыкінуць.
прыкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Разм.
1. Прыняць які‑н. выгляд з мэтай падману; прытварыцца. Прыкінуцца хворым. □ [Андрэй] узяў сябе ў рукі, хоць і адчуваў, што прыкінуцца раўнадушным яму вельмі цяжка. Чарнышэвіч. Сашы не хацелася парушаць сваіх думак, і яна прыкінулася, што спіць. Шамякін.
2. Раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу). Болька прыкінулася. □ Праз невялікі час рана адкрылася і хвароба прыкінулася. Чорны. Калі захварэў Сярожа на двухбаковае запаленне лёгкіх, а пасля хваробы да кволага хлапчука прыкінулася і яшчэ адна немач, малакроўе, Раіса вымушана была знайсці Дзяніса, прызнацца, што сына трэба ратаваць. Гроднеў.
прыкі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. што. Прыбавіць, кінуўшы яшчэ, у дадатак; падкінуць. // Дадаць, дабавіць да таго, што ёсць, набавіць. [Міхал:] Два гады толькі, а яшчэ прыкінуць пяць. Усе машыны будзем мець... Васілевіч.
2. каго-што. Прыкрыць, кінуўшы што‑н. зверху. Жанчына накрыла скрынку посцілкай, прыкінула яе зверху саломай і тады змоўкла. Галавач. Яшчэ дасвеццем, бывала, коўдрай прыкіне на ложку сыноў, сама .. ляціць у кантору паліць грубкі. Карамазаў. // Накінуўшы, прыклаўшы што‑н., прымераць. [Гаспадыня:] — Прыкіньце, падыдзе вам вопратка майго мужа? Новікаў.
3. Вызначыць прыблізна колькасць, вагу, даўжыню і пад. чаго‑н. Прыкінуць па вазе. // Прыблізна падлічыць; падумаўшы, разлічыць, прыйсці да якога‑н. вываду. — Прыкінь, колькі гэта калёс са збруяй закупім? Пташнікаў. Я іншы раз як прыкіну сам сабе ў думках, якія магчымасці ёсць у калгасе .., дык, сапраўды, як бы цябе што падымае на крылах. Хадкевіч. — Яшчэ ў мінулую восень, калі я праект складаў, то прыкінуў, дзе будуць канавы, — адказаў Андрэй. Дуброўскі.
•••
Прыкінуць вокам (на вока) — вызначыць прыблізна што‑н.
прыкіпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прыкіпець.