Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прыкле́нчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Стаць на калені, укленчыць. Добра знайсці сцюдзёную крыніцу і прыкленчыць каля яе гаваркой вады. Брыль. [Лукаш] прыкленчыў, нахіліўся да агню, узяў вугольчык.. і палажыў яго ў люльку. Пальчэўскі.

прыкле́цце, ‑я, н.

Месца каля клеці, перад клеццю. На прыклецце прыляцеў з усходу густы прамень барвянага сонца і лёг яскравай плямай на вочы Лясніцкаму. Зарэцкі.

прыклёп, ‑у, м.

Разм. Аб чым‑н., што не адпавядае сваёй сапраўднай сутнасці; адзін выгляд, форма. Цётка, канешне, была тут толькі прыклёпам, Сымон пайшоў на сувязь з нашымі партызанамі. Навуменка. Праўда, сваты і цяпер бываюць часам на вяселлі, Але што гэта за сват: прыклёп адзін. Пальчэўскі.

•••

Дзеля (для) прыклёпу — для выгляду, для прыліку.

прыклёпванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыклёпваць — прыкляпаць і прыклёпвацца — прыкляпацца.

прыклёпвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прыкляпацца.

2. Зал. да прыклёпваць.

прыклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкляпаць.

прыклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыклёпваць — прыкляпаць.

2. Р мн. ‑пак. Тое, што прыкляпана. Прыклёпка адвалілася.

прыклёпшчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца прыклёпкай чаго‑н.

прыклу́бны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца, знаходзіцца пры клубе. [Мужчына] касіў траву, што буйна вілася на прыклубным участку між кволымі, рэдкімі і засохлымі дрэўцамі. Нядзведскі.

прыклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прыйсці куды‑н., клыпаючы, кульгаючы. Барэйка жыў на канцы сяла, так што мала хто бачыў, як ён учора пад вечар ужо прыклыпаў дадому на двух высокіх мыліцах. Скрыган. Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка. Савіцкі.