апаласну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Злёгку абмыцца. [Маргарыта:] — Дайце я яго [Барыса] з дарогі трохі да ладу прывяду. Хадзем, хоць апаласніся. Скрыган.
апаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Злёгку абдаўшы вадою, абмыць. Адчувалася патрэба асвяжыцца, падтрымаць абяссілеўшае за бяссонную ноч стомленае цела, апаласнуць пачырванеўшыя ад зморы вочы. Колас. Я ўжо не памятаў, як на скорую апаласнуў боты і адным духам выскачыў на бераг. Ракітны.
апала́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Правеяць, ачысціць ад мякіны крупы, збажыну пры дапамозе апалушак.
апа́лены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаліць.
апаліты́зм, ‑у, м.
Тое, што і апалітычнасць.
апаліты́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць апалітычнага; ухіленне ад ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці.
апаліты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які стаіць убаку ад грамадска-палітычнага жыцця або ўхіляецца ад ўдзелу ў ім. [Маргун] пачакаў, пакуль выйдзе Шаевіч, і ўзяўся даваць мне праборку: — Бачыш, беспартыйны, апалітычны чалавек, а робіць тое, што трэба. Сабаленка.
апалі́ць, апалю, апаліш, апаліць; зак., што.
Тое, што і абпаліць.
апало́гія, ‑і, ж.
Кніжн. Абарона, усхваленне каго‑, чаго‑н. у пісьмовай або вуснай форме.
[Грэч. apologia.]