прашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
1. Шумець некаторы час. Прашумеў вецярок Па кустах лазняку — І іскрыцца-гарыць залатая рака. Журба. Прашумелі пад лёгкім парывам ветру вершаліны дрэў. Курто.
2. перан. Разм. Зрабіцца вядомым, звярнуць на сябе ўвагу. Кніга прашумела далёка га межамі рэспублікі.
3. Прайсці, праехаць, праляцець з шумам. Далёкім гулам прашуміць экспрэс, І рэха ў лёгкіх хвалях аддаецца. Гаўрусёў. Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды ізноў увайшлі ў свае берагі. Колас. // перан. Бурна, непрыкметна прайсці, праляцець, мінуць. Прайшла маладосць вадаспадам гарачым, Гады прашумелі нястрымным абвалам. Панчанка. Стала дзіўна, што гады так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты. Жылка.
пра́шча, ‑ы, ж.
Старадаўняя ручная зброя для кідання камянёў.
прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.
1. Абазвацца шчабятаннем.
2. Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет. Паслядовіч.
3. Шчабятаць некаторы час.
прашчападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Падобны на прашчу.
пра́шчнік, ‑а, м.
Гіст. Воін, узброены прашчай.
прашчу́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Праверыць навобмацак або з дапамогай чаго‑н. Прашчупаць палкай стог. // Шпупаючы, выявіць, адчуць. Прашчупаць рэвальвер у кішэні.
2. перан. Назіраючы, прыглядваючыся і пад., даведацца пра каго‑, што‑н. Прашчупаць новага работніка. □ [Палкоўнік:] — Чакай, чакай! Сёння Віктар пасылае разведгрупу, якая павінна прашчупаць ахову вёскі Мсціж. Ваданосаў.
прашчу́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прашчупваць — прашчупаць.
прашчу́пвацца, ‑аецца; незак.
1. Адчувацца пры прашчупванні. Пульс слаба прашчупваецца.
2. Зал. да прашчупваць.
прашчу́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прашчупаць.
пра́шчур, ‑а, м.
Далёкі продак, родапачынальнік. Калі далёкі прашчур лічыў шчасцем сагрэцца ля кастра, то сучасны чалавек ставіць сабе за мэту пакарыць час, стаць поўным гаспадаром у сусвеце. Гіст. бел. сав. літ. Адсюль, дзе некалі былі берагі Нямігі, чаўны далёкіх прашчураў мінчан шыбавалі ў няблізкі свет. Ліс. Дзе ні днюю, ні пачую, Дзе ні мушу крок спыніць — Так і чую, так і чую. Мова прашчураў звініць! Гілевіч.