прашуме́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак.
1. Шумець некаторы час. Прашумеў вецярок Па кустах лазняку — І іскрыцца-гарыць залатая рака. Журба. Прашумелі пад лёгкім парывам ветру вершаліны дрэў. Курто.
2. перан. Разм. Зрабіцца вядомым, звярнуць на сябе ўвагу. Кніга прашумела далёка га межамі рэспублікі.
3. Прайсці, праехаць, праляцець з шумам. Далёкім гулам прашуміць экспрэс, І рэха ў лёгкіх хвалях аддаецца. Гаўрусёў. Ачысцілася ад снегу зямля, прашумелі ручаі і рэкі ды ізноў увайшлі ў свае берагі. Колас. // перан. Бурна, непрыкметна прайсці, праляцець, мінуць. Прайшла маладосць вадаспадам гарачым, Гады прашумелі нястрымным абвалам. Панчанка. Стала дзіўна, што гады так шпарка Прашумелі, бы ўвосень лісты. Жылка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)