Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прашту́рхвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праштурхацца (у 1 знач.).

2. Зал. да праштурхваць.

прашту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праштурхнуць.

прашту́рхнуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праштурхнуць.

праштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; каго-што.

1. Прасунуць, прапіхнуць штуршком.

2. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н.; даць ход чаму‑н. Праштурхнуць справу.

праштурхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. праштурхоўваць — праштурхнуць.

праштурхо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праштурхацца.

2. Зал. да праштурхоўваць.

праштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праштурхнуць.

праштэмпелява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.

1. Паставіць штэмпель. Праштэмпеляваць пісьмо.

2. і без дап. Штэмпеляваць некаторы час. Праштэмпеляваў больш гадзіны.

прашуга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Праляцець, пранесціся з шумам. Кругом было спакойна, толькі калі-нікалі праляціць з піскам кажан або пракрычыць сава ці прашугаюць чарадою спалоханыя птушкі. Гурскі. Перад самым змярканнем над горадам прашугала кароткая летняя навальніца. Сачанка.

прашука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Шукаць некаторы час. [Штольц:] Адкуль у вас мой ключ ад склепа? Я ранне ўсё яго дарэмна прашукаў. Клімковіч.