Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ану́чніца, ‑ы, ж.

1. Жан. да анучнік.

2. Разм. Жанчына, якая захапляецца ўборамі, строямі.

ану́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да анучы (у 1, 2 і 3 знач.).

ану́чына, ‑ы, ж.

Разм. Тое, што і ануча (у 1, 3 знач.).

анфа́с, прысл.

Тварам да таго, хто глядзіць.

[Фр. en face.]

анфіла́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Доўгі рад пакояў, у якіх дзверы размешчаны па адной прамой лініі.

[Фр. enfilade.]

анфіла́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да анфілады.

анча́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Трапічнае паўднёваазіяцкае дрэва з ядавітым млечным сокам.

2. ‑у. Драўніна гэтага дрэва.

[Малайск.]

анчо́ўс, ‑а, м.

Дробная марская рыба сямейства, блізкага да селядцоў; хамса.

[Ісп. anchoa.]

аншла́г, ‑а, м.

Аб’ява ў тэатры, кіно аб тым, што ўсе білеты прададзены.

•••

Прайсці з аншлагам гл. прайсці.

[Ням. Anschlag.]

а́ншлюс, ‑а, м.

Палітыка захопу Аўстрыі, якую праводзілі германскія імперыялістычныя колы пасля 1‑й сусветнай вайны.

[Ням. Anschluß — далучэнне.]