Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пратле́ць, ‑ее; зак.

1. Паддацца тленню, прагнісці. Тканіна ад сырасці пратлела.

2. Тлеючы, зусім, да канца згарэць. Дровы ў печы пратлелі.

3. Прабыць які‑н. час у стане тлення.

пратлу́сціцца, ‑ціцца; зак.

Насыціцца тлушчам.

пратлу́сціць, ‑тлушчу, ‑тлусціш, ‑тлусціць; зак., што.

Насыціць тлушчам. Пратлусціць скуру.

пратлу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратлусціць.

пратлу́шчвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да пратлусціцца.

2. Зал. да пратлушчваць.

пратлу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пратлусціць.

пратну́ць, ‑тну, ‑тнеш, ‑тне; ‑тнём, ‑тняце; зак., каго-што.

Тое, што і працяць. Яму здалося, што Марынка нават і вухам не вядзе, калі на яе садзіцца гэтая заедзь. Падумалася, што можа ў яе цела нейкае адмысловае, якога ніякі сляпень не пратне. Сабаленка. Пакінуты ў халоднай старане, Ён [бусел] добра знае, што павінна стацца: Калі мароз, нібы стралой, пратне, Ён проста ператворыцца ў статую. Чэрня.

прато́ка, ‑і, ДМ ‑тоцы, ж.

1. Разгалінаванне рэчышча, а таксама рака, якая злучае два вадаёмы. Возера ляжыць у баку ад ракі і злучаецца з ёю глыбокай пратокай. Гамолка.

2. Спец. Вузкая злучальная поласць, канал. Жоўцевая пратока.

прато́н, ‑а, м.

Спец. Стабільная элементарная часцінка рэчыва з дадатным электрычным зарадам, якая ў спалучэнні з электронам утварае атам.

[Ад грэч. protōs — першы.]

прато́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тое, што і пратупаць. Ляпнуўшы дзверцамі кабіны, па двары пратопаў Васіль. Даніленка. Дзіця так і заснула ў яго на руках — бруднае, схуднелае і стомленае, бо, відаць, за гэтыя дні нямала пратопала на сваіх ножках. Чыгрынаў.