пратаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць;
1. Прабіць, праламаць ударамі.
2. Таўчы некаторы час.
пратаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце, ‑таўкуць;
1. Прабіць, праламаць ударамі.
2. Таўчы некаторы час.
пратаўчы́ся, ‑таўкуся, ‑таўчэшся, ‑таўчэцца; ‑таўчомся, ‑таўчацеся, ‑таўкуцца;
Таўчыся некаторы час.
прата́ць, ‑ае;
Растаць, утварыўшы праталіну.
пратачы́цца, ‑тачуся, ‑точышся, ‑точыцца;
Точачыся, прабрацца праз што‑н.
пратачы́ць 1, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць;
1. Выканаць на такарным станку.
2. Тачыць некаторы час.
пратачы́ць 2, ‑тачу, ‑точыш, ‑точыць;
1. Праесці, прагрызці дзіркі, хады, канаўкі ў чым‑н. (пра чарвякоў, насякомых, грызуноў).
2. Прамыць дзірку ў глебе (пра цякучую ваду).
пратка́ць, ‑тку, ‑тчэш, ‑тчэ; ‑тчом, ‑тчаце, ‑ткуць;
Ткаць некаторы час.
праткну́ты, ‑ая, ‑ае.
праткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся;
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь.
3. Быць праткнутым.
праткну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце;
Пракалоць чым‑н. наскрозь.
•••
пратле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пратлеў, прагніў.