Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

пратагані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Акцёр у старажытнагрэчаскім тэатры, які выконваў галоўныя ролі ў трагедыі ці камедыі.

2. Галоўная дзеючая асоба ў мастацкім творы, пераважна ў драме.

[Грэч. protagonistes ад protos — першы і agonizomai — спаборнічаю.]

пратазо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Нябеснае цела, з якога ўтвараецца зорка.

пратакалі́зм, ‑у, м.

Кніжн. Сухі, пратакольны стыль пераказу, перадачы чаго‑н.

пратакалі́раванне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пратакаліраваць.

пратакалі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пратакаліраваць.

пратакалі́равацца, ‑руецца; незак.

Зал. да пратакаліраваць.

пратакалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Кніжн.

1. Весці пратакол. Пратакаліраваць прафсаюзны сход.

2. Апісваць дакладна і суха, як у пратаколе.

пратакалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Уст. Чыноўнік, які вядзе пратаколы.

пратако́л, ‑а, м.

Дакумент, у які запісваецца ўсё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, пасяджэнні, допыце. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову. Колас. // Дакумент, які сведчыць аб якім‑н. факце. Пад страхам арышту сяляне адзін за другім пачынаюць падпісваць пратакол. Хромчанка. // Акт аб парушэнні грамадскага парадку, законнаспі. // Акт міжнароднага пагаднення.

[Н.-грэч. prōtókollon — першы ліст, да якога црыклейваецца наступны ў скрутку.]

пратако́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратаколе. Пратакольны запіс. Пратакольны аддзел. // Такі, як у пратаколе. Пратакольная дакладнасць.