прата́ліна, ‑ы, ж.
Месца, дзе растаў снег і агалілася зямля. Снег сыходзіў дружна і хутка. Увачавідкі вырасталі на палях чорныя праталіны зямлі. Краўчанка. // Месца, якое растала (на замёрзлай шыбе). Прахукаць праталіну на шыбе.
пратанцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
1. Выканаць танец; станцаваць. Пратанцаваць вальс. Пратанцаваць польку.
2. і без дап. Правесці некаторы час у танцах. Цэлы вечар з ... [Маняй] пратанцаваў нейкі сімпатычны юнак. Карпюк.
пратапі́ць, ‑таплю, ‑топіш, ‑топіць; зак., што.
Растопліваючы, давесці да патрэбнага стану (сала, масла і пад.).
пратапла́зма, ‑ы, ж.
Рэчыва, якое з’яўляецца асновай клеткі жывёльнага і расліннага арганізма.
[Ад грэч. prōtos — першы і plásma — нешта вылепленае, утворанае лепкай.]
пратапла́змавы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і протаплазматычны.
пратапо́п, ‑а, м.
Уст. Свяшчэннік (іерэй) вышэйшага чыну.
пратапта́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пратаптаць.
2. у знач. прым. Пракладзены частай хадзьбой (пра дарожку, сцежку і пад.). Сцежкі пратаптанай не было, і Чубар спатыкаўся, абмінаючы кусты. Чыгрынаў.
3. у знач. прым. Працёрты, праношаны. Пратаптаныя чаравікі.
пратапта́цца, ‑тапчуся, ‑топчашся, ‑топчацца; зак.
1. Утварыцца ад частай хадзьбы (пра дарожку, сцежку і пад.).
2. Працерціся, пранасіцца ад хадзьбы. Галошы пратапталіся. □ Васілінцы маці накрухмаліла белую спаднічку з марлі, акуратненька зацыравала белыя шкарпэткі, што пратапталіся на вялікіх пальцах. Ус.
3. Таптацца некаторы час. [Цётка Палагея] можа і да самага вечара пратаптацца на шашы, пакуль на якую грузавую машыну сядзе. Ермаловіч.
пратапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.
1. Пракласці частай хадзьбой (дарожку, сцежку і пад.). — [Рысь] ведала, што сцежку пратапталі алені і што тут яны адзін за адным на вадапой ходзяць. В. Вольскі. [Васіль:] — Я многа, брат, тут сцежак пратаптаў. За вайну ўсё было зарасло. Шамякін.
2. Працерці, пранасіць хадзьбой. Пратаптаць боты.
3. Таптаць некаторы час.
пратара́нены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пратараніць.