прасцэ́ніум, ‑а, м.
Спец. Частка сцэны перад заслонай. На прасцэніум выходзіць акцёр.. і спявае песні. «Маладосць».
[Лац. proscenium.]
прасця́г, ‑у, м.
Свабодны, вялікі прастор; шыр. Над прасцягамі заросшай дрыгвы слаўся рэдкі туман. Краўчанка. Імчыцца, ляціць па неабсяжным сонечным прасцягу поезд. Васілёнак.
прасця́к, ‑а, м.
Разм. Прастадушны, бясхітрасны і недалёкі чалавек. Вер людзям, ды не будзь занадта прасцяком, Бо іншы дабрадзея носіць маску, Каб пры выпадку абыйсці цябе цішком... Валасевіч. Галаўня паступова мяняў думку наконт Сцяпана. «Ён не які-небудзь прасцяк. Бач якімі доказамі шпурляе». Гроднеў. Аўтару вадэвіляў і гумарыстычных апавяданняў, Міхасю Чароту былі зразумелыя пажаданні Міровіча, тым больш, што і ў «Хатцы», і ў Галубка ён сам іграў на сцэне вясёлых прасцякоў. «Полымя».
прасцяко́м, прысл.
Разм. Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Граніца... Праз палі і кручы Лягла граніца прасцяком. Калачынскі.
прасця́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да прасцяк.
прасы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Абазвацца сыканнем. — Цсс... — прасыкаў замест адказу Дзіма, прыклаўшы палец да губ. Якімовіч.
2. Сыпаць некаторы час.
прасыпа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да праспацца.
прасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праспаць.
прасыха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прасохнуць.
прасява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прасаваць — прасеяць.