пратако́л, ‑а, м.
Дакумент, у які запісваецца ўсё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, пасяджэнні, допыце. Садовічу, Райскаму і Тукалу даручылі напісаць пратакол настаўніцкага сходу і адрэдагаваць пастанову. Колас. // Дакумент, які сведчыць аб якім‑н. факце. Пад страхам арышту сяляне адзін за другім пачынаюць падпісваць пратакол. Хромчанка. // Акт аб парушэнні грамадскага парадку, законнаспі. // Акт міжнароднага пагаднення.
[Н.-грэч. prōtókollon — першы ліст, да якога црыклейваецца наступны ў скрутку.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)