Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыклерыкалі́зм, ‑у, м.

Палітычная плынь, накіраваная супраць клерыкалізму.

антыклерыка́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антыклерыкалізму.

антыло́па, ‑ы, ж.

Жвачная жывёліна атрада парнакапытных.

антымара́льны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць маралі; амаральны.

антымарксі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць марксізма; які супярэчыць прынцыпам марксізма.

антымаста́цкі, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены мастацкасці; які супярэчыць мастацкаму густу.

антымаста́цтва, ‑а, н.

Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва.

антымілітары́зм, ‑у, м.

Масавы міжнародны рух супраць палітыкі мілітарызму і імперыялістычных войнаў.

антымілітары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік антымілітарызму.

антымілітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць мілітарызму.