прарэвізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Падвергнуць рэвізіі.
прарэдагава́ць, ‑гую, ‑туеш, ‑гуе; зак., што.
Падвергнуць рэдагаванню.
прарэ́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прарэдзіць.
прарэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прарэджваць — прарэдзіць.
прарэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прарэдзіць.
прарэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прарэдзіць.
прарэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны. Прарэдзіць моркву. // Высекчы частку дрэў. Прарэдзіць лес.
прарэ́з, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Прарэзанае месца, адтуліна ў чым‑н. У прарэзе дзвярэй у цемры нават зблізку была ледзь відна .. [хлопцава] постаць. Мележ.
прарэ́заны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прарэзаць.
прарэ́зацца, ‑рэжацца; зак.
1. З’явіцца на паверхні чаго‑н., пачаць расці (пра зубы, рогі). Зубы прарэзаліся. Рогі прарэзаліся.
2. Разм. Пранікнуць, прабіцца праз што‑н. Бледны, плямісты месяц, што хвіліну назад быў прарэзаўся ў небе, зноў схаваўся — нырнуў, як у падушку, у хмару. Сачанка.
3. Абазначыцца, вылучыцца рэзкімі лініямі (пра маршчыны). На шырокім упартым ілбе Кліма прарэзаліся глыбокія зморшчыны. Шахавец.
4. Разм. Прагуляць у што‑н. з азартам да якога‑н. часу. [Сашка і Вэня] паклікалі добрых двух суседзяў і прарэзаліся да самага світання ў прэферанс. Чорны.