праро́цкі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і прарочы. Збыліся надзеі і спадзяванні Міцкевіча аб шчаслівай долі, свабодзе і незалежнасць польскага народа, збыліся прароцкія думкі аб дружбе славянскіх народаў. С. Александровіч.
праро́цтва, ‑а, н.
1. Паводле некаторых рэлігійных вераванняў — прадказанне, якое з’яўляецца адкрыццём волі бога, багоў.
2. Прадказанне, прадбачанне будучага. [Альбіна Сільвестраўна] лагодненька, са старэчай хітрынкай, усміхалася свайму прароцтву, якое выказвала некалі наконт маёй жаніцьбы... Ракітны.
праро́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прарока; уласцівы прароку. Сейбіт волі, носьбіт гневу. Ён душой прарочай верыў: Бура грымне, бура грымне!.. Калачынскі.
2. Які змяшчае ў сабе прадказанне, прадбачанне. Прарочыя словы. Прарочы сон.
праро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., што.
Прадказваць, прадракаць. Хтось прарочыў нашай новай спадарожніцы двайнят па нейкіх толькі яму вядомых прыкметах. Пташнікаў. Яшчэ ў школе Алік захапіўся гімнастыкай. Яму прарочылі вялікую спартыўную будучыню. Дадзіёмаў.
праро́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прарасціць.
праро́шчванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прарошчваць — прарасціць.
праро́шчвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прарошчваць.
праро́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прарасціць.
прару́мзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Румзаць некаторы час. Прарумзаць увесь вечар.