Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прарыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прарываць ​1 — прарваць (у 4 знач.).

прарыва́цца ​1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прарвацца.

2. Зал. да прарываць ​1.

прарыва́цца ​2, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прарыцца.

2. Зал. да прарываць ​2.

прарыва́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прарваць (у 1–5 знач.).

прарыва́ць ​2, ‑ае.

Незак. да прарыць.

прарызі́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прарызініць.

2. у знач. прым. Насычаны рызінавай сумессю; з рызінавым пакрыццём. Прарызінены плашч. Прарызіненая тканіна.

прарызі́ніцца, ‑ніцца; зак.

Насыціцца, прамокнуць, пакрыцца рызінавай сумессю.

прарызі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Насыціць, прамачыць, пакрыць рызінавай сумессю. Прарызініць тканіну.

прарызі́ньванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прарызіньваць — прарызініць і стан паводле знач. дзеясл. прарызіньвацца — прарызініцца.

прарызі́ньвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прарызініцца.

2. Зал. да прарызіньваць.

прарызі́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прарызініць.

прарыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Абазвацца рыканнем.

2. Рыкаць некаторы час. Карова прарыкала ўвесь вечар.