прарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., што.
1. Зрабіць у чым‑н. адтуліну, разрэз чым‑н. рэжучым. У дарозе мы прарэзалі дзверы вагона, зламалі засаўку і на хаду саскочылі з поезда. Краўчанка. // Прасячы ці прапілаваць (дзверы, акно і пад.). Шырэй прарэзалі вокны [у хаце], атынкавалі лепшы канец. Лось.
2. Прайсці праз што‑н., упоперак чаго‑н.; пранізаць. Цёмнае неба над возерам прарэзала ад краю да краю доўгая і няроўная агністая лінія маланкі. В. Вольскі. // Пралегчы, працягнуцца праз што‑н. Дзве доўгія стужкі — чыгуначная і аўтамабільная магістралі — прарэзалі лясы, палі. Дадзіёмаў. // Перадачы, пралегчы (пра маршчыны, шрам). — Пра канвеер я думала, — як здалося Мікіту Мікітавічу, бесклапотна сказала Дзіміна, але лоб яе ўпершыню прарэзала маршчынка. Карпаў.
3. Пранесціся, раздацца (пра рэзкія, моцныя гукі). Крык, такі ўжо блізкі, яшчэ раз прарэзаў ветраную цёмную ноч і заціх. Пестрак.
4. Рэзаць некаторы час.
прарэ́званне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прарэзваць — прарэзаць.
прарэ́звацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прарэзацца (у 1–3 знач.).
2. Зал. да прарэзваць.
прарэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прарэзаць.
прарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑зак. Прарэзаная дзірка для зашпільвання, прышпільвання чаго‑н. З кішэнькі ў кішэньку быў працягнуты праз прарэзаў ланцужок. Сабаленка.
прарэ́злівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць прарэзлівага.
прарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які моцна, рэзка дзейнічае на органы пачуццяў. Дзесьці ў глыбіні парку зайграў джаз. Дзікія, прарэзлівыя гукі рвануліся ўвысь, закружыліся над кронамі дрэў. Шашкоў. Цішыню ночы раз-пораз разрывалі прарэзлівыя свісткі паравозаў. М. Ткачоў.
2. Пільны, пранізлівы (пра вочы, позірк). Стоячы на адным месцы, [пані] акінула Сцёпку прарэзлівым бліскучым позіркам. Баранавых.
прарэ́ктар, ‑а, м.
Намеснік рэктара.
[Ад лац. pro — замест і rector — правіцель, кіраўнік.]
прарэ́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прарэктара, належыць яму. Прарэктарскія абавязкі. Прарэктарскі кабінет.
прарэпеці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Правесці рэпетыцыю (рэпетыцыі). Прарэпеціраваць п’есу.