Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прасады́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да прасодыі.

прасаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Абазвацца сокатам, засакатаць. Курыца прасакатала. Кулямёт прасакатаў.

2. Сакатаць некаторы час.

праса́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаліць.

2. Запэцканы салам, тлушчам, мазутам і пад., вельмі брудны ад тлушчу.

праса́ліцца, ‑ліцца; зак.

Запэцкацца, насыціцца салам, тлушчам. Папера прасалілася наскрозь.

прасалі́цца, ‑со́ліцца; зак.

Набрацца соллю, стаць прасоленым. Сала прасалілася.

праса́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Насыціць, густа змазаць салам. Прасаліць паперу. Прасаліць колы. // Забрудзіць салам, тлушчам і пад. Прасаліць фуфайку.

прасалі́ць, ‑салю́, ‑со́ліш, ‑со́ліць; зак., што.

1. Насыціць соллю. Прасаліць мяса.

2. і без дап. Саліць некаторы час.

праса́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праса́ліцца.

2. Зал. да прасальваць.

праса́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праса́ліць.

прасапці́, ‑пу, ‑пеш, ‑пе; ‑пём, ‑пяце; пр. прасоп, ‑сапла, ‑ло; зак.

Пасапці некаторы час.

прасаўшчы́к, ‑а, м.

Той, хто працуе на прэсе.

прасаўшчы́ца, ‑ы, ж.

Жан. да прасаўшчык.