прапіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праперці (у 3 знач.).
прапі́саны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапісаць.
прапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑таптацца; зак.
Аформіць прапіску. [Максім] прапісаўся ў міліцыі, адразу ўладкаваўся на працу. Грамовіч.
прапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак.
1. каго. Афіцыйна зарэгістраваць факт пражывання каго‑н. дзе‑н. Прапісаць кватарантаў. □ Праўда, без даведкі ў горадзе не прапішуць, і на работу ўладкавацца цяжка, і на вучобу не паступіш. Савіцкі.
2. што і з інф. Выпісаць, назначыць (якое‑н. лякарства, лячэнне). Прапісаць лякарства. Прапісаць пасцельны рэжым хвораму.
3. што і без дап. Пісаць некаторы час. Прапісаць увесь дзень.
4. каго. Разм. Паведаміць у друку аб чыіх‑н. учынках, паводзінах і пад. [Праціеўскі:] Ну, а як ён цябе ў газету прапісаў?! Чорны.
•••
Прапісаць іжыцу каму — зрабіць строгае ўнушэнне, прачытаць натацыю, адлупцаваць.
прапі́сачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прапіскі.
прапі́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапісваць — прапісаць.
прапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прапісацца.
2. Зал. да прапісваць.
прапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапісаць.
прапі́ска, ‑і, ДМ прапісцы; Р мн. прапісак; ж.
Афіцыйная рэгістрацыя пражывання каго‑н. па пэўнаму адрасу, а таксама паметка ў дакуменце (пашпарце) аб гэтай рэгістрацыі. Часовая прапіска.
прапісны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які прызначаны, служыць для прапіскі. Прапісны лісток.
2. Агульнавядомы, пазбаўлены арыгінальнасці. Прапісная мараль. Прапісная ісціна.