прапе́рчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праперчыць.
прапе́рчвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да праперчыцца.
2. Зал. да праперчваць.
прапе́рчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да праперчыць.
прапе́рчыцца, ‑чыцца; зак.
Праняцца перцам.
прапе́рчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Моцна наперчыць, насыпаць перцу ў што‑н. Праперчыць мяса.
прапе́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапець.
прапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; зак., што.
1. і без дап. Утварыць голасам музычныя гукі, выканаць голасам музычны твор. Прапець гімн. Прапець мелодыю. // Вымавіць нараспеў. Дзяўчына тым часам зусім супакоілася і з какецтвам прапела: — Малады чалавек, дазвольце ваш галаўны ўбор і паліто! Карпюк. // Утварыць пявучы гук (гукі). Прапелі пеўні галасіста. Даўно мінуў паўночны час. Танк. // Праляцець з пявучым гукам. Першая куля прапела над галавою, збіўшы з хвоі кару. Лупсякоў.
2. Разм. Страціць голас ад спявання. Прапець голас.
3. і без дап. Пець некаторы час. Прапець увесь вечар.
прапе́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад прапячы.
2. у знач. прым. Добра выпечаны. Прапечаны хлеб.
прапёрты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад праперці.
прапіва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да прапіваць.