Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

прапа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапарыць.

прапа́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Спец. Дзеянне паводле дзеясл. прапарваць — прапарыць (у 1 знач.).

прапаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

Разм. Пракалоцца аб што‑н. вострае. Шына прапаролася. □ Не абышлося без няшчасця: у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень. Маўр.

прапаро́ць, ‑пару, ‑шэрані, ‑пора; зак., каго-што.

1. Пракалоць, праткнуць наскрозь. [Юрка] тады са злосцю поркае прутком у зямлю і чуе, што прапароў свой чаравік, дастаў аж да нагі. Пташнікаў.

2. Панесці глыбокую рану, пракалоць чым‑н. вострым. [Талаш:] — А ведаеш, Саўка не такі ўжо прапашчы чалавек. Вось жа не сказаў Васілю пра нас, хоць злодзей і канакрад. З нажом кінуўся, бок прапароў. Колас. — Я таксама памагаў будаваць ім хату, ды нагу сабе прапароў цвіком. Масарэнка.

3. і без дап. Пароць некаторы час (гл. пароць у 1–3 знач.).

прапарцыяна́льнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць прапарцыянальнага (у 1 знач.); суразмернасць.

2. Спец. Залежнасць паміж велічынямі, якія прапарцыянальна змяняюцца. Прамая прапарцыянальнасць. Адваротная прапарцыянальнасць.

прапарцыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае правільныя прапорцыі; суразмерны з чым‑н. Прапарцыянальны склад цела.

2. Такі, які з павелічэннем ці памяншэннем адной велічыні павялічваецца ці памяншаецца ў столькі ж разоў. Прапарцыянальная залежнасць. Прапарцыянальныя адрэзкі. // Які знаходзіцца ў пэўнай колькаснай адпаведнасці з чым‑н., адпаведны чаму‑н. Планамернае прапарцыянальнае развіццё народнай гаспадаркі.

•••

Прапарцыянальная сістэма выбараў гл. сістэма.

[Ад лац. proportionalis — суразмерны.]

пра́паршчык, ‑а, м.

1. У некаторых родах войск Савецкай Арміі — воінскае званне асоб, якія дабравольна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну. // Асоба, якая носіць гэта званне.

2. У царскай арміі — самы малодшы афіцэрскі чын. // Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам. Машара.

пра́паршчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прапаршчыка, належыць яму. Прапаршчыцкія паганы.

прапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Паддацца дзеянню пары, кіпеню і пад. для ачышчэння, размякчэння і пад. // Паддацца дзеянню пары ў лазні (пра чалавека).

2. Парыцца некаторы час (гл. парыцца ў 1–4 знач.).

прапа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

1. Падвергнуць дзеянню пары, кіпеню і пад.; апрацаваць парай. Прапарыць дзежку.

2. і без дап. Парыць некаторы час (гл. парыць у 1, 2, 4–8 знач.).