прапанава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапанаваць.
прапанава́цца, ‑нуецца; незак.
Зал. да прапанаваць.
прапанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак.
1. каго-што і з інф. Заявіць (заяўляць) аб гатоўнасці, жаданні памагчы, зрабіць паслугу, даць у чыё‑н. распараджэнне што‑н. Прапанаваць свае паслугі. □ Паходня прапанаваў мне пасяліцца ў яго, і я з удзячнасцю згадзіўся. Хадкевіч. Яўхім прапанаваў .. [Антосю] свайго каня, каб навазіць дроў. Чарнышэвіч.
2. што і з дадан. сказам. Выказаць (выказваць), унесці (уносіць) прапанову, параіць (раіць). Новы старшыня на праўленні прапанаваў: пакуль яшчэ падмерзлае балота трымае, на поле навазіць торфу! Карпюк. — Пагуляем сёння разам, — Прапануе ўсім Васіль. Ставер. // каго-што. Выставіць (выстаўляць) чыю‑н. кандыдатуру, рэкамендаваць. Прапанаваў кандыдатуру Дзіміна сам дырэктар, і таму яе лёгка падтрымалі, хоць Дзімін і адмаўляўся. Карпаў.
3. што. Даручыць (даручаць) выканаць. Прапанаваць цяжкую задачу.
•••
Прапанаваць руку (і сэрца) каму — прасіць стаць сваёй жонкай.
прапано́ва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапанаваць.
2. Тое, што прапанавана, прапаноўваецца. Рацыяналізатарская прапанова. □ Прапанова сустрэць Новы год разам — спадабалася. Шахавец. Як гэта часта бывае, адна добрая прапанова цягнула за сабой новыя. Шыцік.
прапано́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да прапаноўваць.
прапано́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прапанаваць.
прапа́раны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад прапарыць.
прапа́рачны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які прызначаны, служыць для прапаркі. Прапарачныя камеры.
прапа́рванне, ‑я, н.
Спец. Дзеянне паводле дзеясл. прапарваць — прапарыць (у 1 знач.).
прапа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прапарыцца.
2. Зал. да прапарваць.