прапаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Моцна спацець; выдзеліць многа поту. — Ты дужа не раскрывайся, — сказаў Мар’ян. — Табе трэба як след прапацець. Васілёнак.
2. Стаць вільготным ад поту; насыціцца потам. Шапка прапацела. Кашуля прапацела.
3. перан. Разм. Патраціць некаторы час на цяжкую работу, справу і пад. Прапацець над чарцяжом дацямна.
прапа́шнік, ‑а, м.
Сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі міжраддзяў. Перад ворывам майскіх папараў Мікола Гулёк атрымаў новы прапашнік. Паслядовіч.
прапашны́, ‑ая, ‑ое.
Які сеецца радамі, з шырокімі міжраддзямі для апрацоўкі; абганяльны. Прапашныя культуры.
прапа́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, якога нельга вярнуць, атрымаць назад, які прапаў. Прапашчыя грошы. □ Магло задажджыцца, а тады лічы ячмень прапашчым. Васілевіч.
2. Безнадзейны, няўдачны. [Сузон:] — Ты то, Тарэнта, будзеш жыць, ты цяпер на ногі ўстанеш, а мая справа прапашчая. Галавач.
3. Ні да чаго не прыгодны, дурны, непапраўны. Аднак жа, калі гаварыць шчыра, Адам Свірыдзёнак не быў ужо такім прапашчым гультаём. Сабаленка. [Стары:] — Прапашчы я чалавек, таварыш... Гарэлка губіць мяне... Зарэцкі.
прапая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
1. Добра запаяць, апрацаваць паяннем што‑н.
2. і без дап. Заняцца паяннем некаторы час.
прапедэ́ўтыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Кніжн. Уводны, папярэдні курс ведаў аб чым‑н., які ўяўляе сабой сціслы, элементарны змест гэтых ведаў.
[Грэч. propaideutikē.]
прапедэўты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прапедэўтыкі. Прапедэўтычны курс.
прапе́лер, ‑а, м.
Паветраны вінт, які прыводзіць у рух самалёт, аэрасані, глісер і пад.
[Ад лац. propellere — гнаць, пхаць уперад.]
прапе́лерны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прапелера; уласцівы прапелеру.
прапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праца; пр. прапёр, ‑перла; заг. прапры; зак.
Разм.
1. каго-што. Пранесці, працягнуць што‑н. цяжкае, вялікае. Праперці мех бульбы.
2. што. Прайсці хутка, праехаць значную адлегласць. Праперці пешшу дзесяць кіламетраў.
3. каго. Груб. Выгнаць, прагнаць адкуль‑н. Яму [Бабру] прыйшлося надта крута: Яго з работы Леў прапёр. Валасевіч. // Гонячыся за кім‑н., прагнаць яго куды‑н. Насця Сурага выламала з плота доўгі прут і праперла Маню аж за сяло. Місько.